Лукашэнка сёння правядзе вялікую прэс-канферэнцыю

29 студзеня ў Мінску адбудзецца штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Жывая трансляцыя будзе толькі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, яна пачнецца а 11-й гадзіне. Спасылку на анлайн-трансляцыю гл. тут.

У Палацы Незалежнасці збяруцца не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты — агулам 260 чалавек. Яны прадстаўляюць 152 газеты, 16 інфармагенцтваў, 3 інтэрнэт-выданні, 26 тэлеканалаў, 41 радыёстанцыю. Сярод іх будзе і карэспандэнт Еўрарадыё.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка адкажа на актуальныя пытанні палітыкі, будзе гаварыць пра эканамічныя і сацыяльныя праблемы, магчыма, закране пытанне становішча беларускай мовы ў грамадстве. Безумоўна, яму зададуць пытанне і пра палітвязняў.

Звычайна падобныя прэс-канферэнцыі Лукашэнкі працягваюцца каля пяці гадзінаў. Летась мерапрыемства адбылося 21 студзеня, яго фармат быў зменены: на сустрэчу з Лукашэнкам у Палац Незалежнасці запрасілі толькі кіраўнікоў найбуйнейшых беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ (гл. відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі