Лукашэнка: У 2018 годзе сярэдні заробак мусіць быць большы за 1000 рублёў

Лукашэнка: У 2018 годзе сярэдні заробак мусіць быць большы за 1000 рублёў

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай сітуацыі ў беларускай эканоміцы, у чарговы раз выказаўся пра планы зрабіць сярэдні заробак па краіне ў памеры 1000 рублёў. Як вядома, ім ставілася задача дасягнуць такога сярэдняга заробку да канца бягучага года. Лукашэнка на нарадзе нагадаў пра гэта і падкрэсліў: “Іншага вы і выгаворваць не павінны. У адваротным выпадку гэта дорага будзе каштаваць ураду”.

Лукашэнка мяркуе, што ў пачатку 2018-га будзе больш выхадных дзён, таму беларусы будуць менш працаваць і могуць атрымаць заробак меншы, чым плануецца. “А далей, другі, трэці, чацвёрты кварталы, мы павінны ўжо пераўзыходзіць 1 тысячу хоць крыху”, — цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу найперш павялічыць памер заробку тым катэгорыям грамадзян, у якіх ён ніжэйшы за сярэдняе значэнне. Ён мяркуе, што, дзякуючы гэтаму, удасца падняць узровень даходаў насельніцтва па краіне. Калі ж задача не будзе выканана, “адкажаце галавой”, сказаў кіраўнік дзяржавы ўраду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі