Лукашэнка: У Беларусі няма груповак ва ўладзе

29 студзеня ў Мінску праходзіць штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. У Палацы Незалежнасці сабраліся не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты — агулам 260 чалавек. Сярод іх прысутнічае і карэспандэнт Еўрарадыё.

Пытанне ад тэлеканала СТБ, чаму падчас новых прызначэнняў ва ўрадзе там не з'явілася замежнікаў і апазіцыянераў. "У краіне кадравы голад і вы тасуеце адну і тую ж калоду?", — спыталася журналістка.

Лукашэнка заявіў, што ў нашай краіне няма "кадравага голаду" на кіраўнічыя кадры. Паводле яго слоў, немагчыма і фармаванне груповак ва ўладзе і "прапіхванне" сваіх людзей. Ён падрабязна распавёў, напрыклад, пра матывы прызначэння прэм'ерам Андрэя Кабякова, спыніўся на яго прафесійных якасцях.

"Людзі прасоўваюцца па лесвіцы знізу ўверх", — сказаў Лукашэнка.

"Каго прызначаць прэм'ерам? Вядома, эканаміста. Якога? Які прайшоў знізу ўверх, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Быццам бы мы тут і калоду тасуем, але паколькі ёсць правіла руху знізу ўверх па лесвіцы, гэта не голад кадраў. Гэта адзінкі. Міністра прасцей знайсці. Міністр прамысловасці. У нас тысячы прадпрыемстваў прамысловых і лепшыя іх кіраўнікі могуць быць міністрам... У мяне было некалькі варыянтаў на пасаду Сямашкі. Але я выбраў яго. Гэта вельмі кваліфікаваны, талковы спецыяліст. Ён ездзіць па краіне. Сёння ў Светлагорску, а заўтра на АЭС бетон залівае. Сямашка адмовіўся сыходзіць на іншыя пасады. І застаўся працаваць. Чаму я павінен прыбіраць чалавека, які гатовы прыносіць карысць і прызначаць рызыкуючы новага, не ведаючы, падымецца ён да ўзроўню Сямашкі, ці не".

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі