Лукашэнка: У грамадстве назапасіліся чаканні, іх трэба задаволіць
У грамадстве назапасілася маса чаканняў, якія трэба задаволіць. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні па актуальных пытаннях развіцця краіны, перадае БЕЛТА. Пры гэтым ён падкрэсліў, што не хоча згуляць на папулізме, які павінен быць цалкам выключаны з палітыкі.
“І асаблівасць выбараў, якія адбыліся, можна ахарактарызаваць наступным чынам: мы вас падтрымаем і падтрымалі, але патрэбныя перамены да лепшага”, — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ў Беларусі павінен расці жыццёвы ўзровень і менавіта на гэты разлічвалі тыя, хто галасаваў на выбарах за дзеючага лідара.
“Я не кажу, якім чынам. Усе вы павінны даць людзям працу і спытаць за прадуктыўнасць працы”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Фота: БЕЛТА