Лукашэнка: "Я кідаю выклік усім прэзідэнтам свету"

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю правядзення міжнародных лыжных спаборніцтваў з удзелам кіраўніцтва розных дзяржаваў. Пра гэта ён заявіў у суботу падчас спартыўнага свята "Мінская лыжня-2009". "Карыстаючыся выпадкам, я кідаю выклік усім прэзідэнтам свету. Мы гатовыя", - сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, падобныя спаборніцтвы можна было б правесці ў Раўбічах, альбо ў Канадзе ці Расіі. 

БЕЛТА нагадвае, што на "Мінскай лыжні" каманда кіраўніка Беларусі заняла першае месца ў групе А спаборніцтваў сярод камандаў органаў дзяржкіравання краіны. Спартыўнае свята сабрала ў Раўбічах агулам каля 10 тысяч чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі