Лукашэнка: Я ніколі не гуляў у таямніцы з беларускім народам

Нарада, прысвечаная эканамічным пытанням, праходзіць сёння ў Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Ён праслухаў справаздачы ўраду і Нацыянальнага банка аб працы эканомікі за 2014 год і пра прагноз на 2015 год.

Лукашэнка адзначыў, што ніколі не гуляў у таямніцы з народам як пры рашэнні эканамічных праблем, так і пры прыняцці кадравых рашэнняў, інфармуе БЕЛТА.

"Прыйшоў час разабрацца, наколькі эфектыўнымі аказаліся прынятыя ўрадам і Нацыянальным банкам меры", — сказаў прысутным на нарадзе кіраўнік дзяржавы.

У сваім выступе Аляксандр Лукашэнка канстатаваў рост за дзевяць месяцаў 2014-га як эканомікі Беларусі ўвогуле, так і асноўных яе галін пры валютнай і бюджэтнай збалансаванасці. Ён запатрабаваў больш хуткіх і рашучых дзеянняў у пытанні даступнасці крэдытных рэсурсаў як для прадпрыемстваў, бізнэсменаў, так і для простых грамадзян.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі