Лукашэнка загадаў распрацаваць праграму пераўтварэння беларускай навукі

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у панядзелак на нарадзе, прысвечанай пытанням развіцця навуковай сферы Беларусі.


Паводле кіраўніка дзяржавы, структура навуковай сферы павінна стаць кампактнай, яна мусіць эфектыўна кіравацца. Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна пазбавіцца ад састарэлых звёнаў, "каб мець магчымасць развівацца пераважна за кошт продажу ўласнага інтэлектуальнага прадукта пры мінімальнай бюджэтнай падтрымцы".


Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка засцярог ад "татальнай ломкі і разбурэння" навуковай сферы, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі