Лукашэнка заклікаў беларусаў трымацца за свае працоўныя месцы
Кіраўнік дзяржавы паабяцаў вызваліць працоўныя калектывы ад дармаедаў, разгільдзяеў і алкаголікаў.
Працоўныя калектывы ў Беларусі захаваюць, але разгільдзяям і дармаедам у іх не месца. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка падчас візіта на Мінскі трактарны завод, перадае БЕЛТА.
Паводле кіраўніка дзяржавы, падтрымліваць будуць толькі тых работнікаў, якія хочуць працаваць. Супрацоўнікам абяцаюць узмацненне канкурэнцыі. “Таму разгільдзяям, дармаедам, алкаголікам і прайдзісветам у працоўных калектывах рабіць няма чаго”, — сказаў Лукашэнка.
Таксама беларускі лідар заклікаў не слухаць балбатуноў, якія абяцаюць лёгкае і шчаслівае жыццё, а трымацца за свае працоўныя месцы і сваімі рукамі ствараць дабрабыт.
“Вы павінны разумець сітуацыю, якая складваецца сёння”, — адзначыў ён.
Фота: ТАСС