Лукашэнка запатрабаваў убраць ураджай да сярэдзіны жніўня
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў завяршыць уборку ўраджаю да сярэдзіны жніўня. "Тады будзем мець хлеб. Усё, што пазней — гэта вялікія страты", — заявіў прэзідэнт 26 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі.