Лукашэнка запрасіў у Беларусь армянскіх атамшчыкаў
14 траўня кіраўнік Беларусі ў рамках візіту ў Арменію наведаў тамтэйшую АЭС.
У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка наведаў другі блок АЭС, дзе азнаёміўся з працай станцыі, агледзеў розныя тэхналагічныя ўчасткі.
“Нам трэба з дзясятак класных спецыялістаў, якія будуць вучыць і перадаваць свой досвед беларусам”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.
Напярэдадні ў Ерэване было падпісанае міжурадавае пагадненне аб абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны.