Лукашэнка заявіў, што "перыяд холаду" ў дачыненнях з ЗША скончыўся
4 лютага падчас наведвання Добруша Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў нядаўні візіт у нашу краіну дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа. "Перыяд холаду" ў дачыненнях з ЗША скончыўся, — цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА. — ...Мы наладжваем адносіны з найвялікшай імперыяй — вядучай краінай свету".
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у Расіі пасля візіту Пампеа "затурбаваліся". "А што, мы больш зрабілі з Амерыкай, чым Расія? — казаў кіраўнік дзяржавы. — Вы паглядзіце: яны "взасос" з імі імкнуцца пацалавацца. Не атрымліваецца, праўда".
Дзяржсакратар ЗША наведаў Беларусь 1 лютага. Падчас сустрэчы з Лукашэнкам Пампеа анансаваў хуткае прызначэнне амбасадара Злучаных Штатаў у нашай краіне. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта будзе "ветэран дыпламатыі" Джулі Фішар.
У аўторак Лукашэнка наведаў у Добрушы папяровую фабрыку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.