Лукашэнка збірае расійскіх журналістаў на сваю прэс-канферэнцыю

1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю для расійскіх журналістаў. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавёў кіраўнік прэс-службы кіраўніка краіны Павел Лёгкі. Па яго словах, цяпер у Мінску знаходзіцца больш за сто журналістаў з Расіі. Яны прадстаўляюць выданні каля 60 расійскіх рэгіёнаў, частка з іх прадстаўляе федэральныя расійскія СМІ, яшчэ частка — СМІ Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Журналісты прыбылі ў Беларусь 28 верасня і паспелі ўжо наведаць авіябазу ў Мачулішчах, азнаёміцца з сельскагаспадарчым прадпрыемствам на Міншчыне, наведаць гістарычныя аб'екты ў Нясвіжы.

Лёгкі заявіў, што гэта самы масавы "дэсант" расійскіх журналістаў у Беларусь за 8 гадоў гісторыі такіх прэс-тураў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі