Лукашэнку падарылі 40-кілаграмовага зубра
Аляксандру Лукашэнку ў пятніцу падчас наведвання прадпрыемства "Белгіпс" падарылі 41-кілаграмовага зубра. Сімвал нашай краіны не жывы, а выраблены з гіпсавага камня. Гэты зубр у 15 разоў меншы, чым жывы, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага". У пастамент ўбудаваная электрычная лямпа, дадае БЕЛТА.
Для зубра знойдуць месца ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, у музеі падарункаў.
president.gov.by
@pul_1
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.