Лукашэнку паказалі разгон "футбольных ультрас" (фота, відэа)

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер у Мінску наведаў брыгаду спецпрызначэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Яму паказвалі зброю, экіпіроўку байцоў, тое, як яны праходзяць падрыхтоўку. Таксама перад Лукашэнкам наладзілі паказальную трэніроўку. Паводле легенды, "бунтавалі футбольныя ўльтрас". Для іх разгону былі задзейнічаныя падраздзяленні ўнутраных войскаў.

Цікава, што "ультрас" былі не толькі ў будаўнічых касках, але і ў шлемах спецназу (іх ролю выконвалі байцы ўнутраных войскаў). "Хуліганы" кідалі ў праваахоўнікаў цэглай, у іх былі падрыхтаваныя бутэлькі з нейкай вадкасцю. Зразумела, што ўнутраныя войскі хутка навялі парадак. Ці застаўся Лукашэнка задаволены іх дзеяннямі, невядома.

Лукашэнку падаравалі ваенную форму новага ўзору (фота, відэа)

Нагадаем, што ўчора, выступаючы перад кіруючым складам органаў унутраных спраў, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў не дапускаць супрацьпраўных дзеянняў "асобных моладзевых аб'яднанняў".

Лукашэнка гаварыў пра актывізацыю ў Беларусі футбольных фанатаў

Відэа: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі