Лукашэнку распавялі пра настроі ў працоўных калектывах

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па палітычных пытаннях. На ёй кіраўнік дзяржавы адразу акрэсліў пытанні, якія будуць разглядацца — бяспека нашай краіны, знешняя палітыка, арыентацыя па экспарце на краіны Афрыкі, Усходу.

Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка быў вельмі незадаволены тым, што павелічэнне тавараабароту назіраецца толькі з асобнымі краінамі. Ён запатрабаваў ад ураду больш актыўна працаваць і на іншых рынках. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба зрабіць больш жорсткім кантроль для адпаведных службовых асобаў, адказных за развіццё супрацоўніцтва з асобнымі краінамі і рэгіёнамі.

Лукашэнку праінфармавалі пра сітуацыю ў рэгіёнах нашай краіны, на асобных прадпрыемствах. Таксама прагучала інфармацыя пра настроі ў працоўных калектывах.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад ураду і вертыкалі ўлады безумоўнага выканання ўсіх яго даручэнняў эканамічнага характару.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі