Лясныя пажары і беспарадкі ў Еўрасаюзе будуць кантраляваць лятучыя робаты

Над стварэннем такога беспілотнага робата працуюць навукоўцы. Пра гэта паведаміў Буркхард Вігерых, дырэктар кампаніі "Airrobot”.
Беспілотныя апараты бачаць тое, што не бачна людзям, яны робяцца больш самастойнымі.

Лятучы робат завецца “мікрадрон”, ён мае 4 рухавікі, падымаецца на вышыню да 150 метраў, адсочвае падзеі з вышыні і кіруе наземнымі дзеяннямі.

Пажарнікі, калі ляцелі на такой вышыні над пажарам, загінулі б.

Нагадаем, што лясныя пажары далёка не віртуальныя — яны застаюцца смяротнай рэальнасцю для Грэцыі і іншых міжземнаморскіх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі