Лёгкаатлеты Літвы і Латвіі плануюць выступіць на чэмпіянаце Беларусі

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы пройдзе ў Гродне 27-28 чэрвеня. На турніры плануюць выступіць наймацнейшыя беларускія атлеты, а таксама спартоўцы з Латвіі і Літвы, паведамляе БЕЛТА.
Адзначаецца, што на першынстве выступяць алімпійскія чэмпіёнкі Юлія Несцярэнка і Эліна Зверава, а таксама бронзавы прызёр Гульняў Надзея Астапчук.

Спаборніцтвы адбудуцца на стадыёне цэнтральнага спартовага комплексу "Нёман", а турнір па кіданні молату, дыску і кап’я пройдзе на стадыёне ў Каложскім парку.

Чэмпіянат Беларусі стане асноўным этапам адбору нашых спартоўцаў на сёлетні чэмпіянат свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі