Мацкевіч: трэба абвясціць мараторый на бессэнсоўныя вулічныя акцыі
Кампанія "Свежы вецер", якая ставіць за мэту супрацьстаяць "паглыбленню інтэграцыі" Беларусі і Расіі, запомнілася найперш крэатыўнымі вулічнымі пратэстамі. Гэта яны паставілі на тусовачнай мінскай вуліцы Кастрычніцкай “Неза-будку”, дзе кожны мог сказаць усё, што думае пра інтэграцыю, ганялі венікамі чалавека ў масцы Уладзіміра Пуціна і прынеслі гарбуз да амбасады Расіі ў Беларусі.
Але цяпер адзін са стваральнікаў кампаніі, філосаф Уладзімір Мацкевіч, лічыць, што вулічныя пратэсты трэба паставіць на паўзу.
"Трэба абвясціць мараторый на бессэнсоўныя вулічныя акцыі. Яны патрэбныя тады, калі трэба зрабіць рашучы крок. І калі людзі будуць ведаць, дзеля чаго гэты рашучы крок трэба зрабіць. А так... Хадзіць па вуліцах абы хадзіць? Абы атрымліваць штрафы? А потым ганарыцца — а я столькі адсядзеў, а я столькі заплаціў — і быць героем з гэтага?" — заяўляе Мацкевіч у эфіры Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.