Магілёўца адправяць у псіхіятрычную лякарню за кактэйль Молатава
Мужчына зрабіў кактэйль Молатава з падручных сродкаў / Ілюстрацыйнае фота wikiwarriors.org
Магілёўскі абласны суд прызнаў 28-гадовага магілёўца вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці і акце тэрарызму і накіраваў яго на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне з узмоцненым наглядам, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з матэрыяламі справы, магілёвец быў актыўным падпісчыкам "аднаго з дэструктыўных Telegram-каналаў" і абмяркоўваў з яго адміністратарамі магчымасць здзяйснення тэрарыстычных актаў з ужываннем самаробных выбуховых прылад. Пасля мужчына вырабіў з падручных сродкаў кактэйль Молатава, і 10 чэрвеня кінуў яго ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытута МУС. Пры гэтым магілёвец быў п'яны, сцвярджае следства.
Матэрыяльную шкода, якую мужчына нанёс інстытуту, суд ацаніў у 2,3 тысячы рублёў. У магілёўца ёсць магчымасць абскардзіць судовае рашэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.