Магілёўская апазіцыя хоча адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

На наступных прэзідэнцкіх выбарах мясцовыя структуры змогуць падтрымаць толькі аднаго кандыдата. Так вырашылі магілёўскія апазіцыянеры пасля мясцовых выбараў. "Зараз мы калі працавалі, ніхто не дзяліўся на БХД, СПБ, БНФ. Разам мы зможам нешта зрабіць. Але максімум каго змогуць падтрымаць дэмакратычныя сілы - гэта аднаго кандыдата. Таму трэба сваімі структурамі ўплываць, каб быў адзін кандыдат. Зараз іх там ужо амаль шэсць. Таму калі не будзе аднаго, то выбары гэтыя трэба прапускаць, і хай яны там у межах Мінскай кальцавой іх праводзяць", - сказаў Еўрарадыё кандыдат у дэпутаты магілёўскага абласнога савета Аляксандр Сілкоў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі