Магілёўскі электратранспарт амаль на гадзіну апынуўся ў палоне вады

Моцная залева з градам, якая прайшла ў Магілеве каля 16 гадзінаў, амаль на гадзіну прыпыніла працу гарадскога электратранспарту.

Як інфармуе БЕЛТА, тралейбусы проста не маглі праехаць на некаторых участках дарогі. Вышыня вады складала 30 см, што ўдвая перавышае дапушчальную для электратранспарту. Калі б вада трапіла ў тралейбусы, магло б адбыцца кароткае замыканне, што небяспечна для жыцця пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі