Магілёўскім даішнікам трапіўся кіроўца "пад спайсам"

Магілёўская ДАІ паведамляе пра затрыманне кіроўцы ў стане наркатычнага ап'янення.

Увечары 4 жніўня інспектарам прыйшоў сігнал, што па горадзе рухаецца "Аўдзі А4", якой кіруе п'яны кіроўца. Аднак калі яны спынілі аўтамабіль, то высветлілі, што кіроўца не п'яны, а знаходзіцца пад уздзеяннем наркотыкаў. Кіроўцу калаціла, у яго трэсліся рукі і галава. У такім жа стане быў і пасажыр аўтамабіля.

Супрацоўнікі следча-аператыўнай групы, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі каля аўтамабіля разарваны пакецік з рэчывам расліннага паходжання, гэтае ж рэчыва выявілі і на пасажырскім сядзенні. Яшчэ адзін пакецік знайшлі ў бардачку аўтамабіля. Знойдзенае рэчыва апынулася спайсам.

На пасажыра аўто пачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнен наркотыкаў. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі