Магілёўскія ўлады сустрэліся з прадпрымальнікамі

Нарада па пытаннях скарачэння складаў прайшла ў Магілёўскім выканкаме. Для гэтага гарадскія ўлады запрасілі прадстаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў і прадпрымальнікаў.
Патэнцыяльная мэта – наладжванне партнёрскіх адносін паміж імі. Аднак пасля мерапрыемства прадпрымальнікі не зразумелі, навошта іх запрасілі.

Асноўны час гаварылася пра стан прадпрыемстваў. Высветлілася, што большасць з іх аніякіх праблемаў не назірае, а якаснай прадукцыі з іх складаў зніжкі не патрэбныя.

Нейкіх канструктыўных прапаноў да прадпрымальнікаў з боку дзяржпрадпрыемстваў так і не паступіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі