Магілёўскія ўлады звярнуліся па дапамогу да мясцовых прадпрымальнікаў

Старшыні магілёўскіх рынкаў і гандлёвых цэнтраў, а таксама самыя ініцыятыўныя прадпрымальнікі сёння з раніцы атрымалі нечаканы званок з адміністрацыі губернатара. Іх запрасілі на канферэнцыю па пытаннях рэалізацыі беларускіх тавараў, для якіх ужо не хапае складоў.

Прадпрымальнікі мяркуюць, што пасля пастановы зверху аб хутчэйшай
разгрузцы складаў, для мясцовых улад не засталося іншага выйсця як зварот да прадпрымальніцтва.

Аднак асцерагаюцца, што тыя могуць сілком прымусіць гандляваць беларускімі таварамі без уліку камерцыйнай зацікаўленасці саміх бізнесменаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі