Македонія ўзводзіць мур на мяжы з Грэцыяй, каб адгарадзіцца ад мігрантаў

Македонія ўзводзіць мур на мяжы з Грэцыяй, каб адгарадзіцца ад мігрантаў

Армія Македоніі пачала ўзводзіць металічны мур на мяжы з Грэцыяй, праз якую мігранты з Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу прабіраюцца ў Заходнюю Еўропу.

Як інфармуе REUTERS, салдаты пачалі ўсталёўваць металічныя шасты і разгортваць драты, узводзячы мур, які аналагічны муру, пабудаванаму на мяжы Венгрыі з Сербіяй і Харватыяй для спынення патоку мігрантаў.

Сёлета рэзка ўзрасла колькасць бежанцаў, якая прыбывае з афрыканскіх, азіяцкіх і блізкаўсходніх краіны ў Еўропу. З пачатку года колькасць нелегальных мігрантаў перавысіла 378 тысяч чалавек, падчас спробы дабрацца да Еўропы загінула амаль 2,8 тысячы чалавек.

Цягам года ў Італію прыбылі 121 тысяча бежанцаў, у Грэцыю — 309,4 тысячы, праз Македонію і Сербію штодня праходзіць да 5 тысяч чалавек. Яны збіраюцца ля межаў Аўстрыі, Венгрыі і Нямеччыны.

Фота: Global Look Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі