Макей распавёў пра перамовы па візавай лібералізацыі з Еўрасаюзам
![Макей распавёў пра перамовы па візавай лібералізацыі з Еўрасаюзам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/makiej-1905-1.jpg.webp?itok=W0rxsSHp)
Беларусь і Еўрасаюз працягваюць перамовы наконт візавай лібералізацыі і рэадмісіі. Цяпер ідзе тэхнічны працэс, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей журналістам 19 траўня.
Кіраўнік беларускай дыпламатыі дадаў, што пару месяцаў таму прайшлі кансультацыі паміж консульскай службай МЗС нашай краіны і еўрасаюзаўскімі структурамі. Падчас іх беларускі бок выказаў сваё меркаванне пра бягучую сітуацыю ў рэгіёне, у тым ліку пра наплыў эмігрантаў у Еўропу ды іншыя выклікі.
Макей запэўніў, што перамовы з ЕС не перапыняюцца і праца ідзе канструктыўна. "Я перакананы, рана ці позна мы ўступім у практычную плоскасць у вырашэнні гэтага пытання", — дадаў ён.