Макей сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША
Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША Робертам Райлі. Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, сустрэча адбылася 26 верасня ў Мінску з нагоды пачатку дыпламатычнай Райлі ў Беларусі.
Бакі абмеркавалі стан беларуска-амерыканскіх адносінаў і перспектывы іх развіцця.
Роберт Райлі прыбыў у беларускую сталіцу 22 жніўня і змяніў на пасадзе кіраўніка амерыканскай дыпмісіі Скота Роланда. Да прызначэння ў Мінск ён выконваў абавязкі намесніка амбасадара ЗША ў Венгрыі.