Максім Мірны выйшаў у фінал парнага разраду тэніснага турніру ў Оклендзе

Максім Мірны выйшаў у фінал парнага разраду тэніснага турніру ў Оклендзе

На тэнісным турніры ў навазеландскім Оклендзе беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд выйшлі ў фінал парнага разраду, перадае БЕЛТА. Прызавы фонд турніру складае крыху больш за 50о тысяч долараў.

У паўфінале беларуска-аўстрыйскі дуэт на двух тай-брэйках абыграў новазеландца Майкла Вінуса і Равена Клаасена з ПАР — 7:6 (9:7), 7:6 (8:6). Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 42 хвіліны.

Фінал турніру адбудзецца 13 студзеня. Супраць Мірнага і Освальда выйдуць аўстрыец Олівер Марах і харват Матэ Павіч.

Беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Паліпнік-Касцільё ў фінале тэніснага турніру ў аўстралійскай Канберы сёння згуляюць супраць ізраільска-індыйскага дуэту Ёнатан Эрліх / Дзівіж Шаран.

На жаночым турніры ў аўстралійскім Хобарце беларуска Арына Сабаленка і расіянка Вераніка Кудзярметава ў паўфінале парнага разраду сустрэнуцца з бельгійкай Элізай Мартэнс і Дэмі Схюрс з Нідэрландаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі