Максімальны штраф за адміністрацыйныя правапарушэнні плануецца знізіць у 7 разоў
У Беларусі плануецца панізіць максімальны штраф за адміністрацыйныя правапарушэнні з 200 да 30 базавых велічыняў (1 базавая велічыня сёння роўная 27 рублям). Пра гэта Нацыянальнаму прававому інтэрнэт-парталу распавёў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.
Таксама разглядаецца варыянт замацаваць дапушчальнасць штрафу, меншага за ніжнюю мяжу санкцыі. У новы варыянт Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях плануецца таксама ўвесці норму пра зніжэнне памеру штрафу, калі чалавек заплаціў яго ў скарочаны тэрмін.
З ліку адміністрацыйных спагнанняў плануецца выключыць папярэджанне і папраўчыя работы. Па словах Іпатава, папярэджанне прапануецца перавесці ў шэраг прафілактычных мер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.