Маладафронтаўца Арцёма Дубскага праз некалькі дзён павязуць у калонію
У калонію павязуць 28 жніўня маладафронтаўца Арцёма Дубскага. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла яго маці Алена Дубская, якая сустракалася з сынам у бабруйскім следчым ізалятары.
Пакуль невядома, у якой калоніі будзе адбываць пакаранне Арцём Дубскі — у шклоўскай альбо ў магілёўскай.
Нагадаем, маладафронтавец у пачатку ліпеня быў асуджаны Асіповіцкім раённым судом на год пазбаўлення волі за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па "справе 14-ці". Ён выязджаў ва Ўкраіну, а па вяртанні быў затрыманы.
Днямі Магілёўскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу на прысуд.