Маладафронтавец Хведарук ледзьве не патрапіў талеркай у міністра абароны

Актывіста "Маладога фронту" Змітра Хведарука, які служыць у войску, датэрмінова выпісалі з вайсковага шпіталя, дзе ён лячыў захворваньне вуха. Прычынай гэтаму стаў “здзейснены замах” на міністра абароны Беларусі Леаніда Мальцава. На выходных Хведарук з іншымі хлопцамі з палаты гулялі ў парку шпіталя ў фрызбі (лятучая талерка). Праз нейкі час прыбег падпалкоўнік, які забраў у гульцоў вайсковыя білеты. Аказваецца, непадалёк каля КПП праходзіў міністр абароны і ў яго ледзь не патрапілі талеркай, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі