Мартынаў заклікае Расію не выкарыстоўваць "нярынкавыя метады канкурэнцыі"
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заклікаў Расію не выкарыстоўваць "нярынкавыя метады канкурэнцыі". Як паведамляе БелаПАН, гаворка ішла пра сітуацыю з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі на расійскі рынак. Адказваючы на пытанні журналістаў у Мінску 16 чэрвеня, кіраўнік беларускага МЗС заявіў, што для выхаду з цяперашняга становішча трэба нармальнае канструктыўнае ўзаемадзеянне экспертаў у гэтай галіне. Мартынаў падкрэсліў, што пытанне з пастаўкамі малака на расійскі рынак трэба вырашыць як мага хутчэй.