Марыяну Шчоткіну вызвалілі ад пасады міністра працы
Марыяну Шчоткіну вызвалілі ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны, "у сувязі з пераходам на выбарную пасаду". Адпаведны ўказ у чацвер, 13 кастрычніка, падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.
Шчоткіна цяпер працуе ў Савеце Рэспубліцы, з'яўляецца віцэ-спікерам (12 кастрычніка за яе кандыдатуру прагаласавалі 57 сенатараў). Старшынёй Савета Рэспублікі па-ранейшаму будзе Міхаіл Мясніковіч.
Варта адзначыць, што тым жа ўказам і з той жа прычыны Лукашэнка вызваліў ад пасад памочніка прэзідэнта, галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Гобарава, амбасадара ў Японіі Сяргея Рахманава, амбасадара ў Аўстрыі Валерыя Варанецкага, начальніка дэпартамента па матэрыяльных рэзервах МНС Васіля Чэкана.
Фота: БЕЛТА