Марзалюк: збярыце 50 тысяч подпісаў за БЧБ-сцяг — мы іх разгледзім

Марзалюк: збярыце 50 тысяч подпісаў за БЧБ-сцяг — мы іх разгледзім

Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк публічна адказаў на зварот студэнтаў і выкладчыкаў БДУ ў абарону бел-чырвона-белага сцяга. Выступ Марзалюка з'явіўся на тэлеканале СТБ.

Дэпутат паведаміў, што ён сам і ягоная камісія рыхтавалі адказ на гэты зварот.

Падпісанты звароту заяўлялі, што прызнаваць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім — недапушчальна. На гэта Марзалюк адказаў, што Палата прадстаўнікоў можа разгледзець зварот па важных грамадска-палітычных або сацыяльна-эканамічных пытаннях, калі яны аформленыя ў адпаведнасці з працэдурай.

Гэта значыць, што падаць іх павінен прэзідэнт дзяржавы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, урад. З ініцыятывай могуць выступіць і грамадзяне — трэба толькі сабраць не менш за 50 тысяч подпісаў выбарцаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі