Маскоўскія ўлады не ў прэтэнзіі на якасць беларускай малочнай прадукцыі
Беларускія вытворцы пастаўляюць у Маскву якасную прадукцыю, але абавязаныя прывесці сваю дакументацыю ў адпаведнасць з расійскімі нормамі. Пра гэта заявіў у аўторак "Інтэрфаксу" кіраўнік дэпартамента харчовых рэсурсаў Масквы Аляксандр Бабурын. "Быць на нашай тэрыторыі і гуляць па сваіх правілах — гэта няправільна", — сказаў маскоўскі чыноўнік.
Ён таксама адзначыў, што звесткі пра тое, быццам беларускія малочныя прадукты нашмат танней за расійскія, не адпавядаюць рэчаіснасці.
Ён таксама адзначыў, што звесткі пра тое, быццам беларускія малочныя прадукты нашмат танней за расійскія, не адпавядаюць рэчаіснасці.