Масква папросіць Мінск аб экстрадыцыі гендырэктара "Уралкалія"

У панядзелак, 14 кастрычніка, стала вядома, што ў Расіі распачалі крымінальную справу па артыкуле "злоўжыванне паўнамоцтвамі" супраць Уладзіслава Баўмгертнера, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у беларускай сталіцы.



Следчы камітэт Расіі таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час "будзе вырашанае пытанне аб вынясенні пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага і аб абранні меры стрымання ў адносінах Уладзіслава Баўмгертнера". Пасля гэтага будуць падрыхтаваныя дакументы аб экстрадыцыі гендырэктара "Уралкалія" на тэрыторыю Расіі, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, Уладзіслаў Баўмгертнер, які адначасова з'яўляўся старшынёй назіральнага савета "Беларускай калійнай кампаніі", быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня. Першапачаткова беларускія праваахоўнікі абвінавачвалі яго ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражала да 10 гадоў зняволення. У пятніцу Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што справу перакваліфікавалі на артыкул "крадзеж", які прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт у Мінску. Лукашэнка не выключаў, што Уладзіслава Баўмгертнера могуць экстрадаваць у Расію.

Лукашэнка: Не думайце, што я заманіў Баўм ці Гертнера ў Беларусь
 

Лукашэнка: Гертнер плюнуў на Дом ураду ў Мінску
 

Фота — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі