Мастак Аляксей Марачкін трапіў у шпіталь

Мастак Аляксей Марачкін трапіў у шпіталь

Вядомы мастак Аляксей Марачкін трапіў у шпіталь: яму зрабілі аперацыю на сэрцы. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла Алена Гушча.

"Сябры, мастак Алесь Антонавіч Марачкін зараз у шпіталі на вуліцы Ружы Люксембург. Яму зрабілі аперацыю на сэрца. Стан здавальняючы.
Алесь Мара належыць да той кагорты творцаў, якім неабыякавы лёс і гісторыя нашага народа. Ён не проста таленавіты мастак, ён Адраджэнец і Патрыёт. Яго працы, грамадская дзейнасць цалкам належаць роднай зямлі. Хай сэрца, якое заўжды напаўнялася пакутай і любоўю да Бацькаўшчыны, ачуняе. Прашу вашай малітвы", — напісала яна.

Па яе словах, пасля аперацыі стан мастака здавальняючы. 9 лютага Гушча наведала шпіталь і перадала пакункі для Марачкіна. З лекарам пагаварыць ёй не ўдалося, аднак медсястра паведаміла, што мастаку ўжо лепш.

76-гадовы Аляксей Марачкін вядомы як мастак-нонканфарміст, адзін з лідараў творчай суполкі "Пагоня" пры Саюзе мастакоў. Ён аўтар шматлікіх карцін на гістарычную тэматыку, у тым ліку партрэтаў Францішка Скарыны, Льва Сапегі, Міколы Ермаловіча ды інш. Працы Марачкіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у музеях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі