Мастак, які назваў Шагала махляром, прадае карціны на паўмільёна еўра
5 траўня ў Мінску адбудзецца аўкцыён па продажы твораў моднага маскоўскага мастака Нікаса Сафронава.
Пачатковы кошт усіх лотаў аўкцыёну Нікаса Сафронава складае 477 тысяч еўра. Самымі дарагімі карцінамі аўкцыёну стануць палотны "Венецыя ў стылі імпрэсіяністаў" і "Сонечная раніца дзесьці ў Еўропе". Кожная з іх абыйдзецца пакупнікам мінімум у 50 тысяч еўра.
Адносна сціплым будзе кошт на партрэт лідара гурта "Песняры" Уладзіміра Мулявіна — 5000 еўра.
Агулам на аўкцыён па продажы карцін Нікаса Сафронава выставяць больш за 20 твораў.
Нагадаем, сам мастак нядаўна адзначыўся скандальнай заявай наконт класікаў мастацкага авангарду. Ён заявіў, што Казімір Малевіч шарлатан, а Марк Шагал махляр.
Фота — tut.by