Мастоўскія ідэолагі забаранілі бібліятэкам даваць кнігі пра Еўрасаюз
Аддзел ідэалогіі Мастоўскага райвыканкама пагражае супрацоўнікам мясцовых бібліятэк за тое, што тыя прынялі ад мясцовых недзяржаўных арганізацый брашуру "Еўропа ў 12 уроках". Кнігу напісаў прафесар Парыжскага інстытута палітычных даследаванняў Паскаль Фантэйн.
“Як вы маглі ўзяць гэтыя кнігі? Вам што, працаваць надакучыла?” — пыталіся ідэолагі ў бібліятэкарак.
Сябра рады Руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк, які браў удзел у раздачы кніг, сказаў Еўрарадыё:
“Не магу зразумець упартасць супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі Мастоўскага райвыканкама. Кіраўнік дзяржавы спрабуе наладзіць стасункі з Еўрапейскім саюзам і робіць усё магчымае для аднаўлення Беларусі статусу спецыяльна запрошанага ў ПАСЕ. А ў гэты час правінцыйныя ідэолагі змагаюцца з брашурай прафесара Паскаля Фантэйна”.