Мастоўскія ўлады адмовіліся інтэгравацца з Еўропай
Прэзідыўм Мастоўскага раённага савету адмовіў дэпутату Змітру Кухлею ў стварэнні камісіі еўрапейскай інтэграцыі. Новая камісія павінна была б займацца падрыхтоўкай і рэалізацыяй праграмаў, якія фінансуюцца Еўрасаюзам. Па словах старшыні райсавету Георгія Каробкі, стварэнне такой камісіі выходзіць за межы кампетэнцыі райсавету. Зусім іншую думку мае дэпутат Кухлей.
"У Законе "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні", а таксама ў "Рэгламенце працы Мастоўскага раённага Савета" прапісана, што у кампетэнцыю савета ўваходзіць стварэнне пастаянных і часовых камісій. Чаму прэзідыўм райсавета не ведае яго рэгламенту — вялікае пытанне. Адказ я збіраюся абскарджваць у абласным савеце", — пракаментаваў Еўрарадыё адказ Зміцер Кухлей.