22 раз. Паліва зноў даражэе на 1 капейку
“Белнафтахім” зноў абвяшчае пра павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва. З 28 кастрычніка кошты на ўсе віды бензіну і на дызельнае паліва вырастуць на 1 капейку і будуць такія: АІ-92-К5-Еўра – 1 рубель 40 капеек, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 49 капеек, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 70 капеек, ДП – 1 рубель 49 капеек.
Кошты на паліва змяняюцца ў Беларусі ўжо ў 22 раз з гэты год. З канца жніўня яны змяняюцца кожны тыдзень. Так, апошнім разам падаражэнне адбылося 21 кастрычніка. Тады на 1 капеку выраслі кошты на ўсе віды паліва, апроч АІ-92.
У канцэрне “Белнафтахім” раней заяўлялі, што кошты на беларускіх АЗС не паспяваюць на ростам коштаў на нафту, таму айчынныя НПЗ не могуць кампенсаваць свае выдаткі на перапрацоўку.