Медыяарганізацыі з 8 краінаў прынялі зварот з нагоды пераследу "Прэс-клуба"

Медыяарганізацыі з 8 краінаў прынялі зварот з нагоды пераследу "Прэс-клуба"

Медыяарганізацыі з 8 краінаў прынялі зварот з нагоды пераследу беларускага "Прэс-клуба":

"Мы выказваем салідарнасць з нашымі беларускімі калегамі, а таксама заклікаем калегаў-журналістаў і праваабарончыя арганізацыі з іншых краінаў выказаць сваё стаўленне да арышту супрацоўнікаў гэтай незалежнай медыяарганізацыі і выступіць у іх падтрымку. Усе супрацоўнікі Press Club Belarus мусяць быць адпушчаныя на волю, іх пераслед мусіць быць спынены".

Ерэванскі прэс-клуб, Арменія

Цэнтр медыяініцыятыў, Арменія

Асацыяцыя рэгіянальных медыяў Грузіі 

Асацыяцыя незалежнай прэсы Малдовы 

Асацыяцыя журналістаў Латвіі

Медыяцэнтр Cтакгольмскай школы эканомікі ў Рызе, Латвія

Супольнасць лакальных газет, Польшча

Альянс незалежных рэгіянальных выдаўцоў Расіі

Інстытут развіцця рэгіянальнай прэсы, Украіна

Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларусь

У суботу, 26 снежня, стала вядома, што ўсе фігуранты так званай "справы Прэс-клуба" застаюцца пад вартай. Гэта стваральніца арганізацыі Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, кіраўнік Акадэміі Прэс-клуба Сяргей Якупаў, праграмны дырэктар Ала Шарко, аператар Пётр Слуцкі і Ксенія Луцкіна.

Такая мера стрымання абраная Генеральнай пракуратурай Беларусі.

25 снежня іх усіх дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК. Затрыманых падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Сёння стала вядома, што "справу Прэс-клубу" перадалі ў Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі