Меркаваны арганізатар "забойства" Бабчанкі — Барыс Герман з СП "Шмайсер"

Меркаваны арганізатар "забойства" Бабчанкі — Барыс Герман з СП "Шмайсер"

Падазраваным у арганізацыі "забойства" ў Кіеве расійскага журналіста Аркадзя Бабчанкі з'яўляецца Барыс Герман. Ён — выканаўчы дырэктар адзінага ва Украіне недзяржаўнага прадпрыемства па вытворчасці зброі, украінска-нямецкага СП "Шмайсер". Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў яго адвакат Яўген Саладко.

"Ён мае даўнія вытворчыя дачыненні з Міністэрствам абароны Украіны, сам Барыс вядомы сваёй валанцёрскай дзейнасцю для патрэб АТА, — піша Саладко. — Менавіта яго оптыка стаіць на вінтоўках нашых снайпераў".

Вядома, што Барыс Герман — юрыст паводле адукацыі. Адвакат Яўген Саладко сцвярджае, што замоўцы забойства Бабчанкі засталіся невядомыя. "Іх нават не шукалі", — піша ён і называе справу "дзіўнай". У яе матэрыялах ён не пабачыў спісу патэнцыйных ахвяр, пра які ўчора гаварылі старшыня СБУ і генпракурор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі