Месі застаецца ў “Барселоне” да 2021 года
Аргентынскі нападаючы Ліянель Месі падпісаў новы кантракт з каталонскай “Барселонай”. Пагадненне разлічанае да 2021 года. На момант заканчэння кантракту Месі давядзе “стаж” у клубе да 17 год.
Прадугледжваецца датэрміновае скасаванне кантракту, але ў гэтым выпадку сума “адступных” дасягне рэкордных 700 мільёнаў еўра, паведамляюць замежныя СМІ.
Ранейшы кантракт павінен быў скончыцца ў чэрвені 2018 года. Былі чуткі, што налета аргентынец пакіне клуб .
Разам з Месі “Барселона” восем разоў выйгравала чэмпіянат Іспаніі, чатыры разы — Лігу чэмпіёнаў і пяць разоў атрымлівала “Залаты мяч”.