Mgzavrebi: Наш альбом падказвае, як можна жыць паўнавартасна (аўдыё)

6 лістапада ў Мінск упершыню завітаў самы папулярны грузінскі гурт Mgzavrebi. Музыкі прывезлі да нас свой новы, пяты па ліку, альбом "In Vino Veritas", а таксама грузінскія горы, моры, сонца, жарты і суцэльны пазітыў. Еўрарадыё перахапіла хлопцаў між канцэртам і цягніком на Маскву і паспела задаць зусім мала пытаннечкаў. Аднак абяцаем вам выправіць сітуацыю ўвесну, калі Mgzavrebi зноў прыедуць у наш горад.


Дык вось. Лідар гурта Гігі Дэдаламазішвілі прызнаўся, што яму падабаюцца беларускія палі, распавёў пра ўнутранасці новай кружэлкі, канстатаваў, што ў Грузіі няма шоў-бізу і паведаміў, што не грае больш у тэатры. Бо калі займаешся музыкай, пра тэатр трэба забыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі