Мігранты пабіліся з македонскай паліцыяй — не давалі ставіць мур на мяжы

Мігранты пабіліся з македонскай паліцыяй — не давалі ставіць мур на мяжы

18 македонскіх паліцэйскіх і каля 20 мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу пацярпелі ў суботу ў масавай бойцы на грэчаска-македонскай мяжы. Двое праваахоўнікаў шпіталізаваныя з траўмамі галавы.

Калі македонскія салдаты пачалі ўсталёўваць агароджу з дратоў, каля 250 чалавек з ліку мігрантаў, якія сабраліся ў Грэцыі і хочуць трапіць у іншыя еўрапейскія краіны, сталі закідваць вайскоўцаў камянямі. Паліцыя ў адказ прымяніла шумавыя гранаты.

Улады ў Скоп’е кажуць, што не зачыняюць мяжу наглуха. Мур будуецца, каб мігранты перасякалі мяжу ў вызначаных месцах пропуску, але там дазвол атрымліваюць толькі грамадзяне Сірыі, Ірака і Афганістана. А ў суботняй сутычцы ўдзельнічалі ў асноўным выхадцы з Марока, Ірана, Пакістана і Алжыра.

У чацвер яны ўжо спрабавалі рэзаць агароджы з дратоў нажніцамі. У панядзелак некалькі чалавек на знак пратэсту зашылі сабе раты.

У суботу адзін мараканец трапіў у лякарню пасля таго, як спрабаваў перасекчы грэчаска-македонскую мяжу на даху цягніка і атрымаў удар токам.

Паводле дадзеных міжнародных арганізацый, з 1 студзеня па 25 лістапада 2015 года ў Грэцыю прыбылі 721 217 мігрантаў, з іх 388 130 сірыйцаў, паведамляе ВВС.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі