Міхаіла Мясніковіча запрасілі ў Зімбабвэ

"Пакуль вы не наведаеце Зімбабвэ, лічыце, вы не пабывалі ў Афрыцы. Я запрашаю наведаць нашую краіну", — сказаў Джон Нкома, звяртаючыся да Міхаіла Мясніковіча падчас двухбаковых перамоваў, перадае БЕЛТА.

"Мы ідзем наперад высока падняўшы галаву і хочам развіваць адносіны з тымі, хто не пакінуў нас падчас барацьбы за незалежнасць", — падкрэсліў віцэ-прэзідэнт. На яго думку, у двух краін вялізныя магчымасці для развіцця партнёрства.

Па выніках 2010 года тавараабарачэнне паміж краінамі склалася ў памеры 2,7 млн долараў. Беларускі экспарт склаў 0,1 млн долараў і быў сфармаваны за кошт паставак друкаванай прадукцыі і шын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі