Мікалай Халезін і Наталля Каляда ўдастоены званняў Ордэна Брытанскай імперыі
Мікалай Халезін і Вольга Каляда / facebook.com/nikolai.khalezin
Сузаснавальнікі Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін і Наталля Каляда апынуліся ў спісе ўганараваных у гонар Дня нараджэння Караля.
— Такі гонар яшчэ раз падкрэслівае сутнасць таго, чаму мы робім тое, што робім; і мы падзяляем яе з усімі, хто калі-небудзь быў і працягвае з'яўляцца часткай нашага творчага працэсу — як на сцэне, так і за яе межамі, — піша Халезін.
Ордэнам Брытанскай імперыі ўзнагароджваюцца дзеячы, якія зрабілі ўклад у мастацтва і навуку, працу з дабрачыннымі і сацыяльнымі арганізацыямі, а таксама за дзяржаўную службу. Узнагароды прысуджаюцца двойчы за год: на Новы год і на дзень нараджэння манарха.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.