Мікалай Шпілеўскі: Глеб пазмагаецца за аснову ў “Барселоне”
Пасля размовы са сваім менеджэрам капітан беларускай зборнай прыняў рашэнне застацца ў каталонскім клубе і змагацца за месца ў аснове Аляксандр Глеб застаецца ў іспанскай “Барселоне” і будзе змагацца за месца ў асноўным складзе каманды. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў менеджэр футбаліста Мікалай Шпілеўскі. Нагадаем, пасля фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў, дзе “Барселона” перамагла “Манчэсцер Юнайтэд”, Аляксандр Глеб заявіў, што не хоча гуляць у камандзе, у якой ён не трапляе нават у запас.
“У нас з Сашам адбылася сур’ёзная размова паміж сабой, — тлумачыць Мікалай Шпілеўскі. — І было прынята рашэнне — мы застаемся ў “Барселоне”.
Заявы Глеба пасля матчу Шпілеўскі тлумачыць эмоцыямі. На сёння ён гатовы працягваць кар’еру ў Іспаніі.
Мікалай Шпілеўскі: “Саша — гулец “Барселоны” і застанецца гульцом “Барселоны”. Памянялася толькі адно. Саша ментальна гатовы застацца ў Барселоне і даказваць сваё права быць гульцом асноўнага складу".
Па словах Мікалая Шпілеўскага, Глеб ужо прыляцеў у Беларусь, дзе разам са зборнай пачаў падрыхтоўку да матчу супраць Андоры.
Фота — wordpress.com