Міліцыя кажа пра затрыманне ўдзельніка "рэйкавай вайны" са Светлагорска
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" з затрыманым у Светлагорску Дзянісам Дзікуном. Бачна, што хлопец моцна збіты.
На відэа ён кажа, што па ўказанні арганізацыі былых сілавікоў нібыта яшчэ з двума людзьмі падпаліў 28 лютага шафу сігнальнай устаноўкі на станцыі "Жэрдзь-Астанковічы".
Прэс-служба МУС паведамляе, што затрымалі ўсіх трох падазраваных. Яны аблілі гаручай вадкасцю рэлейную шафу сігнальнай устаноўкі і падпалілі. "Абсталяванне выгарала цалкам, што прывяло да ўзнікнення небяспекі для руху цягнікоў", — канстатуюць у МУС.
Следства пачало крымінальную справу за здзяйсненне акта тэрарызму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.